Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, індывідуальны прадпрымальнік К. з 2018 па 2021 гады заключала з грамадзянамі розныя дамовы, абавязваючыся выконваць работы, звязаныя з аказаннем рытуальных паслуг і добраўпарадкаваннем месцаў пахавання.

«Яна пераконвала перадаваць ёй у якасці папярэдняй аплаты грашовыя сродкі, пры гэтым прынятыя на сябе абавязацельствы не выконвала. У выніку злачынных дзеянняў абвінавачаная супрацьпраўна бязвыплатна завалодала грашовымі сродкамі грамадзян, прычыніўшы ім маёмасную шкоду ў асабліва буйным памеры на агульную суму 69 170 рублёў 80 капеек, што склала 2385,2 базавых велічынь», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку абвінавачанай прызначана пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 300 базавых велічынь. Таксама яна павінна выплаціць пацярпелым матэрыяльную шкоду і кампенсацыю маральнай шкоды.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1