Штаб вахты памяці месціцца на цэнтральнай вуліцы Магілёва — Першамайскай, побач з плошчай Славы. На ёй ля вечнага агню мемарыялу «Барацьбітам за савецкую ўладу» выстаўляецца каравул апранутых у вайсковае школьнікаў. Вокны штабу глядзяць на алею славы з партрэтамі славутых удзельнікаў Другой сусветнай вайны.

У Цэнтры па працы з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» тлумачаць, што фотаздымкі з расійскімі самадзержцамі і дзеячамі культуры вывесілі да Дня народнага адзінства, гэта экспанаты тэматычнай квэст-гульні.

«Звярніце ўвагу, — даводзяць у Цэнтры, — там напісана, што гэтыя гістарычныя асобы бывалі ў Магілёве».

У экспазіцыі з расійскімі царамі і Пушкіным вывешаны таксама фотаздымак савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава. Быўшы ваенным карэспандэнтам, ён апісаў у рамане «Живые и Мертвые», як баранілі Магілёў ад нацыстаў. Па смерці Сіманава ягоны прах быў развеяны на Буйніцкім полем пад Магілёвам.

У Цэнтры «Юнацтва» згаджаюцца, што ў Магілёва працяглая гісторыя і яго наведвалі не толькі персанажы расійскай гісторыі. Супрацоўнікі запэўнілі, што неўзабаве выставу ў акне заменяць іншымі экспанатамі.

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
41