Мясцовасць, дзе вяліся пошукі, — багністая з глыбокімі каналамі з вадой.
— Мы ішлі па мясцовасці і пастаянна клікалі, яны адклікаліся, з кожным разам іх галасы чуліся ўсё выразней. Праз непрацяглы час мы ўбачылі шасцярых мужчын, аднаму патрабавалася дапамога медыкаў, — распавёў выратавальнік.
Замежных грамадзян вывелі з балота, аднаго з іх шпіталізавалі. Астатніх перадалі супрацоўнікам Полацкага памежнага атрада.
Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом» дадае, што заблукалі грамадзяне Егіпта.





