Пачынаючы з восені 2024 года USB Type-C стане стандартным портам для зарадкі смартфонаў, планшэтаў, электронных кніг, клавіятур, камп'ютарных мышэй, прылад GPS, лічбавых камер, навушнікаў, гарнітур і навушнікаў-укладышаў, ручных гульнявых прыставак і партатыўных калонак.

Пачынаючы з 2026 года USB-C таксама стане стандартам для зарадных прыстасаванняў для ноўтбукаў.

Рашэнне было прынятае пераважнай большасцю галасоў: 602 галасы «за», 13 «супраць» і восем тых, хто ўстрымаўся.

Па словах выканаўчага віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Маргрэтэ Вестагер, гэта дазволіць ашчадзіць не менш за 250 млн еўра штогод. Па звестках Еўрапейскай камісіі, доля зарадных прылад у адходах складае ад 11000 да 13000 тон.

Цяпер чакаецца, што ўрады ЕС канчаткова ўхваляць гэтае рашэнне на пасяджэнні Рады па навакольным асяроддзі 24 кастрычніка. Пасля гэтага закон уступіць у сілу. Краіны Еўрасаюза будуць мець шэсць месяцаў, каб перанесці яго ў сваё нацыянальнае заканадаўства.

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1