Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская

Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская

Ціханоўская расказала Маравецкаму пра падрыхтоўку плана «Перамога», яны абмеркавалі пытанне рэгістрацыі кабінета ў Польшчы, а таксама канферэнцыю АБСЕ, якая мае адбыцца ў снежні ў Лодзі. Ішла гаворка таксама пра сінхранізаваныя санкцыі Захаду, каб у рэжыму не было магчымасці іх абыходзіць і зарабляць на нейкіх схемах.

Падчас сустрэчы гаварылася таксама пра пытанні ідэнтычнасці і культуры. Прадстаўніца ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык казала пра беларускія садкі і школы ў Польшчы, у адказ ёй было паведамлена, што польскі бок цалкам падтрымлівае яе ініцыятывы.

Акрамя таго, сёння Святлана Ціханоўская наведала офіс арцыбіскупа Варшавы кардынала Казімежа Ныча. Размова на сустрэчы ішла пра тое, каб адкрыць у Польшы беларускую парафію і дапамагчы беларусам-каталікам як у Беларусі, так і ў Польшчы. Арцыбіскуп паабяцаў, што будзе служыць беларускую службу на пачатку адвэнта.

Акрамя таго, Ціханоўская правяла ў Варшаве сустрэчы з міністрам замежных спраў Харватыі, амбасадарам ЗША ў АБСЕ Майклам Карпентэрам, а таксама амерыканскім сенатарам-дэмакратам Крыстаферам Мёрфі.

Патрабаванне вываду расійскіх войскаў з Беларусі, большы санкцыйны ціск на рэжым і падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі — гэта тры рэчы, праз якія, паводле Ціханоўскай, ЗША можа дапамагчы нашай краіне.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы, ён падтрымаў яе пераходны кабінет

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2