Сталі вядомыя імёны нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі
Нобелеўская прэмія па хіміі 2022 года прысуджаная амерыканцам Каралін Бертоцы і Бары Шарплесу, а таксама датчаніну Мортэну Мелдалу. Пра гэта паведамляецца ў твітары Нобелеўскага камітэта.
Навукоўцы ўзнагароджаныя за «распрацоўку метадаў клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі».
6 кастрычніка будзе абвешчанае імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, 7 кастрычніка назавуць уладальніка прэміі міру, 10 кастрычніка — прэміі па эканоміцы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ