Спявачку затрымалі на пачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на вулічным канцэрце — гэта абурыла лукашыстаў і стала нагодай для затрымання. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.

Сёння дзяўчына была прызнаная палітычнай зняволенай.

Мэрыем знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

30 верасня стала вядома, што ўладальнік бара «Банкі-Бутэлькі», дзе выступала Мэрыем, Андрэй Жук да гэтага часу не выйшаў на свабоду, хоць яго адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазней за 5 верасня. Таксама, па інфармацыі «Зеркала», затрыманая яго жонка Марыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?