Як пішуць яго пабрацімы: «Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях воіна. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі, праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баі, як герой».
Імя загінулага беларуса дагэтуль не называецца.
Днямі з'явілася паведамленне, што 3 кастрычніка адзін з байцоў падраздзялення загінуў на полі бою пры штурмавой аперацыі. Яшчэ чацвёра байцоў атрымалі раненні, іх жыццю нічога не пагражае.