Фота: AP

 Фота: AP

— Лічу Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы. Заслужыў — гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно яго прэмія, — сказала лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. — Тое, што зрабіла і робіць у гэтых умовах створаная ім «Вясна», — гэта ў яго духу, у яго філасофіі. Я вельмі рада. 

Алексіевіч сумняваецца, што пасля гэтага Бяляцкага выпусцяць з турмы.

— Ведаю, што Алесь сур’ёзна хворы. Мы ўсе павінны казаць пра тое, што яму трэба быць на волі, са сваім народам, — лічыць Алексіевіч. — Што зробіць з ім улада, цяжка ўявіць, але такі чалавек не можа быць у турме — гэта прыніжэнне і народа, і самой улады, калі яна гэта разумее.

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0