Валерый Слаук — мастак, заслужаны дзеяч мастацтва, чые работы экспанаваліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У экспазіцыі «Пачвары, легенды i міфы» майстар хацеў расказаць пра аўтэнтычныя вобразы беларускага фальклору, адлюстраваныя ў сучасным жывапісе.

Выстава пры падтрымцы скульптара Максіма Пятруля пройдзе ў галерэі Heart for art. Знаходзіцца яна па адрасе: праспект Машэрава, 9, к. 8.

NFT — гэта адзінка ўліку, з дапамогай якой ствараецца лічбавы злепак для любога унікальнага прадмета. Сярод іх могуць быць: карціны, фатаграфіі, відэа, музыка — словам, любы кантэнт, які прэтэндуе на хоць нейкую ўнікальнасць. Яны з'яўляюцца вялікай каштоўнасцю сярод калекцыянераў, геймераў і аматараў мастацтва, а купляюць і прадаюць іх праз аўкцыёны.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0