Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, адменена ліцэнзаванне ў сувязі з:

  • стабілізацыяй сітуацыі і ліквідацыяй дыспарытэту цэнаў на цукар на ўнутраным і знешнім рынках;
  • пачаткам сезону перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2022 года і дастатковасць рэсурсаў;
  • неабходнасцю цукраперапрацоўчых заводаў больш аператыўна праводзіць працу па адгрузцы цукру па экспартных кантрактах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

У той жа час яшчэ на тры месяцы працягнутая забарона на вываз за межы Беларусі крупаў з грэчкі, грачанага зерня, гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі і пшанічнай мукі. Тлумачыцца гэта патрэбай абароны ўнутранага рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0