Паводле інфармацыі ўкраінскага «Энергаатама», з-за абстрэлу расійскімі войскамі пашкоджаныя і адключаныя лініі сувязі Запарожскай АЭС з энергасістэмай.

«Сёння ноччу ў 00:59 з-за чарговага абстрэлу расійскімі войскамі была пашкоджаная і адключылася апошняя лінія сувязі з энергасістэмай 750кВ ЗАЭС — Дняпроўская. У выніку адбылося поўнае абясточванне Запарожскай АЭС. У аўтаматычным рэжыме ўключыліся дызель-генератары», — гаворыцца ў паведамленні «Энергаатаму».

У «Энергаатаме» дадаюць, што наяўных запасаў дызельнага паліва для іх працы ў такім рэжыме хопіць на 10 сутак, таму патрабуецца рамонт і аднаўленне працы ліній сувязі ЗАЭС з энергасістэмай.

У кампаніі таксама адзначаюць, што планы ўключэння энергаблокаў ва ўмовах абстрэлаў і пашкоджанні ўсіх ліній нерэальныя.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9