Фота: РИА Новости

Фота: РИА Новости

Паведамляецца, што ўсе цягнікі, якія хадзілі ў акупаваны Крым і якія планавалася адправіць у бліжэйшы час, часова не будуць адпраўляцца з-за пажару на Крымскім мосце. Продаж квіткоў на цягнікі ў Крым прыпынены.

Раніцай 8 кастрычніка стала вядома, што на чыгуначнай частцы Крымскага моста ўзнік моцны пажар. Акупацыйныя ўлады Крыма заявілі, што на Крымскім мосце нібыта выбухнуў грузавы аўтамабіль. Уладзіміру Пуціну ўжо паведамілі пра пажар на Крымскім мосце, ён даручыў стварыць урадавую камісію.

Чытайце таксама:

Крымскі мост абваліўся пасля выбуху на ім у ноч пасля 70-годдзя Уладзіміра Пуціна

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2