Як сцвярджае Алена Курхінен, яе начальніца Ларыса Коршун сказала, што калі жанчына не напіша заяву на звальненне па паразуменні бакоў, то яна звернецца ў суд з прычыны распаўсюджвання Аленай яе асабістай перапіскі. Пры гэтым Курхінен пацвярджае, што «сапраўды пары супрацоўнікаў з рэдакцыі «Мінскай праўды» (якім давярала, зразумела!) скінула скрын яе паведамлення».

«Сутнасць яе паведамлення мне — каб я такія крынжовыя відэа здымала для свайго канала ў ютубе», — піша Курхінен пра начальніцу. І кажа, што «проста ў шоку, як хутка ўсё тады адбылося», дадаючы, што «атрымала свайго роду нож у спіну». Бо, маўляў, з 2020 года падтрымлівала Лукашэнку і ўсюды «дэманстравала актыўную пазіцыю», удзельнічаючы ў якіх толькі можна праўладных акцыях і змагаючыся з нацыянальнай сімволікай. У сувязі з гэтым яна абураецца тым, як яе начальніца «распараджаецца лёсамі людзей, прыбірае тых, хто чамусьці стаў нязручным».

Алена Курхінен вядомая сваімі відэа з паездкамі па гарадах Беларусі, падчас якіх праводзіла апытанні мясцовых жыхароў на розныя тэмы — ад стаўлення да ўлады да «прапаганды ЛГБТ на Захадзе». Падчас гэтых апытанняў яна не проста выслухоўвала суразмоўцаў, а імкнулася наводзячымі пытаннямі і каментарамі падштурхнуць іх да «правільных» адказаў.

Клас
33
Панылы сорам
8
Ха-ха
193
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4