«Гэтая прэмія была прысуджаная не толькі нашай камандзе і людзям, якія ўсе гэтыя гады працавалі плячо да плячо побач з намі. Нобелеўская прэмія міру прысуджаная ўсім людзям ва Украіне, якія змагаюцца за свабоду ва ўсіх яе сэнсах», — сказала Матвійчук на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Цэнтру грамадзянскіх свабод Нобелеўская прэмія міру прысуджаная 7 кастрычніка разам з беларускім праваабаронцам-палітвязнем Алесем Бяляцкім і расійскім цэнтрам «Мемарыял». Калі беларуская і расійская грамадзянскія супольнасці ўспрынялі гэты факт з захапленнем і энтузіязмам, то ўкраінская грамадскасць паставілася да гэтага вельмі крытычна, лічачы недарэчным і абразлівым ураўноўванне ўкраінцаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адзначыў, што такі падыход — гэта вельмі спецыфічнае разуменне слова «мір», і што беларускія ды расійскія правабаронцы нічога не зрабілі для таго, каб спыніць вайну. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пакуль што на гэтую тэму непасрэдна не выказваўся, але характэрна, што дагэтуль ён не павіншаваў «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з атрыманай прэміяй. 

Чытайце таксама:

Кіраўніца ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод» — пра правы чалавека і Нобелеўскую прэмію 

Клас
22
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1