«Ідэя пра супольнае ўшанаванне трох арганізацый мне таксама падаецца ўдалай.
Таму што папярэдні наш Нобель таксама быў «трынародны», бо нададзены быў постсавецкай пісьменніцы Алексіевіч, звязанай і з Беларуссю, і з Украінай, і з Расіяй.
І тая прэмія таксама была прынцыпова антыімперская і нават антыпуцінская. Бо высвечвала, разбірала на часткі «чырвонага чалавечка».
Нобелеўскі камітэт спрацаваў вельмі элегантна: сённяшняя прэмія узнагародзіла тых, хто змагаўся з гэтым чырвоным чалавекам апошнія 30 год.
Ну і нікуды не дзенешся ад таго, што да 2022 года мы ў такіх глабальных падсумаваннях, як Нобель, ідзем адной абоймай. Бо кожны сваім шляхам спрабаваў вытравіць з сябе савецкае балота.
А вось з 2022 года гэты супольны шлях канчаткова разрываецца. Бо ва ўкраінцаў атрымалася, у беларусаў яшчэ не, а рускія, верагодна, залазяць у яго назад.
Так што ўсё добра падсумаваў Нобелеўскі камітэт», — падкрэслівае Цімафей Акудовіч.
Чытайце таксама:
«Нерэальна крута». «Плачу гадзіну». Беларусы выбухнулі радасцю ад Нобелеўкі Бяляцкаму
«Беларускія арганізацыі так і не змаглі арганізаваць супраціў вайне». Падаляк абурыўся сёлетнім «Нобелем» — Кавалеўскі яму адказаў
«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага
Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру






ну Алексіевіч няведама шчэ з якімі народамі звязана...
вось, напрыклад, напярэдадні 22 чэрвеня 2021 года атрымала статусны нямецкі крыж з рук прэзідэнта ФРГ "За заслуги перед Федеративной Республикой Германия"
угу. ад слова "элегантна" асабіста мяне пачало вараціць асабліва пасля чарговай элегантнай перамогі сёе-таго...