Фота: АР

Фота: АР

«Мы гаворым не пра варожае войска з салдатамі і танкамі, якія атакуюць нашу краіну. Але ёсць акты ўздзеяння, з атакамі на інфраструктуру, з кібератакамі, ці, напрыклад, разведвальныя палёты беспілотнікаў над казармамі. То-бок «кропкавыя ўдары», якія маюць на мэце пасеяць няўпэўненасць сярод насельніцтва і пахіснуць давер да нашай дзяржавы», — растлумачыў ён.

Па словах камандуючага тэрытарыяльнай абаронай Бундэсвера, цэллю зламыснікаў можа быць «кожная трансфарматарная станцыя, кожная электрастанцыя, кожны трубаправод».

Тэрытарыяльнае камандаванне Бундэсвера было афіцыйна прадстаўленае ў канцы верасня. Штат складаецца з 550 вайскоўцаў і 250 грамадзянскіх асоб. У выпадку надзвычайных сітуацый камандаванне можа таксама прыцягваць дадатковыя сілы з усіх частак Бундэсвера.

Занепакоенасць пра бяспеку крытычнай інфраструктуры ў Германіі ўзмацнілася пасля выбухаў у Балтыйскім моры, якія прывялі да пашкоджання расійскіх газаправодаў сістэмы «Паўночны паток».

А ў суботу ў паўночнай частцы Германіі ўвесь рух на чыгунцы спыніўся на тры гадзіны з-за пашкоджання крытычна важных камунікацый. Міністр транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі Фолькер Вісінг пазней пацвердзіў, што прычынай ранішняга «паралічу» на Deutsche Bahn на поўначы краіны сталі дыверсійныя дзеянні.

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
26
Сумна
7
Абуральна
24