Фота: BBC Food

Для адной порцыі запечаных яек з вяндлінай вам спатрэбіцца:

  • 30 грамаў вяндліны (лепей, каб гэта быў адзін кавалак)
  • 4 лісткі базіліку (ці дробка сушанага базіліку)
  • 1 сталовая лыжка смятаны, лепш не вельмі тлустай
  • 1 яйка
  • 1 сталовая лыжка цёртага цвёрдага сыру (можна ўзяць чэдар)
  • соль і молаты чорны перац
  • для падачы: лісце салаты, аліўкавы алей, можна выціснуць трохі соку з лімона
  1. Разагрэйце духоўку да 170 градусаў.
  2. Размясціце вяндліну ў формачцы такім чынам, каб вяндліна сфармавала сабой чашу, і пакладзіце ўнутр базілік. Зверху пакладзіце смятану і разбіце яйка. Пасыпце яго сырам і прыпраўце соллю і перцам.
  3. Пастаўце форму ў духоўку і гатуйце яйка 15 хвілін або пакуль яно не запячэцца (жаўток павінен застацца крыху вільготным).
  4. Пакладзіце на талерку лісце салаты, апырскайце яго алеем, выцісніце зверху крыху лімоннага соку і падавайце салату разам з запечаным яйкам. Можна выкарыстаць і больш просты варыянт сервіроўкі — падаць яйка з хлебам як на фота.

Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты

Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
хх / Адказаць
15.10.2022
дзеля аднаго яйка ўключаць духоўку? ну нехта сябе вельмі любіць ці багата жыве
0
хх / Адказаць
15.10.2022
днямі было два яйкі ў выглядзе сардэчак, а сёння самотнае адно... што здарылася?
0
Жах / Адказаць
15.10.2022
Некалі на вёсцы, у дзеда, гатавалі нешта падобнае, у печы. Але там вялізная патэльня была, і вяндліны клалі ня 30 грамаў... Дасюль ейны пах памятаю. Потым патэльню ставілі на стол, усе сядалі вакол, дзед прыносіў пляшачку, дарослым вядома, і казаў: "вось вам, хлопчыкі, і газа". А тут, бачу, пляшачкі няма, не аўтэнтычна значыцца...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру