«Калі вы не будзеце прадпрымаць няправільныя крокі, значыць, вайны не будзе», — сказаў Хрэнін.
Ваенная актыўнасць Беларусі, па словах міністра, можа быць толькі адказам на агрэсіўныя дзеянні супраць краіны. Ён заявіў, што Беларусь мае намер толькі абараняцца, папрасіў не правакаваць і паабяцаў даць імгненны і жорсткі адказ у выпадку нападу.
Зрэшты, Хрэнін выказваў не свае думкі, ён увесь час цытаваў Лукашэнку:
«Як было сказана галоўнакамандуючым, адказ будзе імгненным і жорсткім. Таму мы яшчэ раз перасцерагаем ад правакацый. Вы не хочаце з намі вайны — мы не хочам яе таксама.
Для беларусаў хачу сказаць словамі галоўнакамандуючага: «Сітуацыя сёння не настолькі абвостраная, каб панікаваць. Кожны на сваім месцы павінен спакойна займацца сваёй справай. Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь зробяць усё, каб забяспечыць бяспеку».






Такие чОткие, но расплывчатые.
Сча как дадим врагу, но наверное потом лучше.