«Das Minsk, Патсдам. Я ўжо неяк пісаў пра лёс рэстарацыі Minsk у Патсдаме, над якой па культурнаму абмену працавалі дызайнеры з БССР (а ў Мінску ў адказ быў створаны рэстаран «Патсдам»). І вось будынак рэстарана перажыў ліхія гады закінутасці, ператварыўся ў руіну і быў адноўлены на грошы мясцовага мільярдэра Хаса Платнэра. Але ўжо не як рэстаран, а як музей (што па мне дык і лепш), з фокусам на мастацтва ГДР, якога Платнэр назбіраў ці не найлепшую ў свеце калекцыю.

«Мінск» цалкам аднавілі, і музей ужо прымае наведвальнікаў, і для мяне вельмі прыемна, што захавалі і брэндзіравалі старую назву. Das Minsk. І нават беларускія канатацыі тут не хаваюцца, а наадварот, смела выкарыстоўваюцца», — піша Аляксей Ластоўскі.

Клас
31
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0