Аўтары індэкса параўноўваюць краіны па доўгім спісе параметраў, якія аб'яднаныя ў два субіндексы — «рэсурсы інавацый» (інстытуты, чалавечы капітал і навука, інфраструктура, узровень развіцця рынку і бізнэсу) і «вынікі інавацый» (развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў, вынікі крэатыўнай дзейнасці).

Пазіцыя Беларусі па субіндэксу «Вынікі інавацый» аказалася вышэйшай, чым па субіндэксу «Рэсурсы інавацый» — 63 месца супраць 86-га.

Па некаторых кампанентах індэкса пазіцыі Беларусі значна пагоршыліся. Да такіх адносяцца інстытуты (84 — 85 — 130), інфраструктура (58 — 59 — 67), узровень развіцця бізнэсу (67 — 69 — 72), развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў (46 — 37 — 40).

Як ні дзіўна, па некаторых пунктах назіраюцца нават паляпшэнні: так, па ўзроўні развіцця рынку краіна за год паднялася нібыта з 101 на 96 месца, з 38 на 35 месца — па параметры «чалавечы капітал і навука», а па выніках крэатыўнай дзейнасці — з 93 на 91.

У цэлым рэйтынг ужо 12-ы раз узначаліла Швейцарыя. За ёй ідуць ЗША і Швецыя, якія сёлета памяняліся месцамі, Вялікабрытанія захавала 4-ю пазіцыю. Кітай падняўся на 11 месца з 14-га ў 2020 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0