Фота: pixabay.com
Калі вы робіце камусьці падарунак, вы гэтым паведамляеце яму, што гэты чалавек для вас дастаткова важны, каб шукаць і знаходзіць нешта, што яму падыходзіць. Падарунак дэманструе, што вы ведаеце чалавека або хочаце яго ведаць, піша bigthink.com.
Калі нам робяць сапраўды значны і прадуманы падарунак, гэта вельмі прыемна. Падарунак ад чалавека, які нас цалкам разумее, ці нават такі падарунак, калі мы і не ўсведамлялі, што нам ён патрэбны, успрымаецца як удвая важны.
Часам, вядома, мы атрымліваем і няўдалыя падарункі. Гэта можа быць нешта дзіўнае, напрыклад, яркія штаны, якія вы б у жыцці не надзелі, або занадта практычнае — пара шкарпэтак ці гель для душу.
Цікава, што людзі па-рознаму рэагуюць на няўдалыя падарункі. Даследаванне 2008 года паказала, што шмат для каго такі падарунак — прыкмета, што яго няправільна зразумелі. Але мужчыны ў гэтай сітуацыі засмучаюцца больш, чым жанчыны: для іх дрэнны падарунак — падстава адчуваць сябе менш блізкімі ў адносінах з каханай, што зрабіла яго. Жанчыны ж, у сваю чаргу, не так схільныя шукаць такі падтэкст у атрыманні няўдалага падарунка.
Дарыць падарункі — старажытная традыцыя, якая існуе практычна ва ўсіх грамадствах. Калі мы купляем камусьці першы падарункавы сертыфікат, што трапіў нам на вочы, або іншы прадмет па вонкавых рэкамендацыях, мы робім падарунак бессэнсоўным і хутчэй ператвараем само дарэнне ў клопаты, ад якіх трэба як мага хутчэй пазбавіцца.
Таму наступны раз укладзіце ў падарунак усю сваю ўвагу і шчыры клопат пра чалавека. Пакажыце яму, што вы пра яго думаеце.
10 падарункаў, якімі можна здзівіць міленіяла
У Японіі прадалі адну вішаньку за 300 даляраў. Як такое магчыма?
«Дзіця пачало тузаць за футра са словамі: «Трэба ў разетку ўключыць!» Дзяды Марозы і Снягуркі расказваюць пра сваю працу





