Фота: «Медыязона»

Фота: «Медыязона»

Пра гэта «Медыязоне» паведаміў яе сын Максім Цыбанёў.

Паводле яго слоў, жанчына хадзіла на могілках 6 кастрычніка, а раніцай у панядзелак, 10 кастрычніка, да яе ў кватэру прыйшоў паліцэйскі.

«Яна доўга не адчыняла, але ў выніку ён паабяцаў ускрыць дзверы, і яна адкрыла. Яе павезлі ўчора ў 15:00 у 35-ы аддзел [паліцыі]. Там нешта доўга мурыжылі. У выніку да ночы яна патэлефанавала і сказала, што будзе ператрус. Мы адразу паехалі да яе дадому, але яе там не было. І слядоў ператрусу мы не заўважылі», — распавёў Цыбанёў.

11 кастрычніка, Ірыну Цыбанёву даставілі ў Прыморскі раённы суд Пецярбурга. Па словах адваката па прызначэнні Сяргея Трусава, справу супраць яе завялі за здзек з целаў памерлых і месцаў іх пахавання, здзейснены па матывах палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці ці варожасці, а следства мае намер хадайнічаць аб заключэнні пад варту.

«Што ў запісцы, дакладна не вядома. Але яна сказала, што там пажаданне здохнуць», — дадаў Максім Цыбанёў.

У выніку 11 кастрычніка суд не стаў разглядаць хадайніцтва аб абранні меры стрымання, тэрмін затрымання жанчыны працягнулі на 48 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13