«Вялікі ажыятаж»: фота-пераможца Карын Айгнер запатрабавала некалькіх тыдняў здымак

«Вялікі ажыятаж»: фота-пераможца Карын Айгнер запатрабавала некалькіх тыдняў здымак

З аднаго боку, гэта даволі тэхнічная карцінка. Для таго, каб патрапіць у самую гушчу падзей, давялося выкарыстоўваць макрааб'ектыў. «Мне давялося правесці даволі шмат часу, лежачы на жываце ў гразі», — кажа Карын.

Амерыканка стала толькі пятай жанчынай, якая выйграла галоўны прыз за 58-гадовую гісторыю конкурсу WPY.

«Не тое каб я спецыяльна гэта шукала. Я ўжо шмат гадоў працую на ранча ў Паўднёвым Тэхасе, і проста выпадкова апынулася ў гэтым месцы. Я ўбачыла ўсе гэтыя маленькія «вулканы» ў зямлі — асобныя норы, выкапаныя самкамі для стварэння гнёздаў», — распавяла яна «Бі-бі-сі».

Кактусавыя пчолы, як вынікае з назвы, жывуць на кактусавых раслінах і вакол іх. Самкі збіраюць пылок, які ператвараюць у маленькія шарыкі і захоўваюць у камерах у глебе. У гэтых шарыках развіваюцца лічынкі, якія затым выбіраюцца на паверхню і працягваюць рэпрадуктыўны цыкл.

«Карціна цудоўная, у ёй столькі энергіі! Гэта сапраўдны «паводзінны» здымак. За гэта я і люблю бесхрыбетных, — сказала Роз Кідман Кокс, старшыня журы WPY. — Важная і кампазіцыя. Што робіць фатаграфію завершанай, дык гэта пчолы, якія прылятаюць збоку. Яны і даюць вам «саўндтрэк».

Прыгажосць вуса: Катаньоу Вуцічайтанакорн выходзіў на лодцы больш за 20 разоў, каб зрабіць гэты здымак

Прыгажосць вуса: Катаньоу Вуцічайтанакорн выходзіў на лодцы больш за 20 разоў, каб зрабіць гэты здымак

Маладым фатографам года дзікай прыроды ў 2022 годзе стаў Катанью Вуціичайтанакорн з Тайланда. Пераможная праца 16-гадовага фатографа — гэта знятая буйным планам галава паласаціка Брайда і кітовых пласцін у яго пашчы, якія выкарыстоўваюцца для фільтрацыі ежы. На іх фоне бачныя сардзіны, якія спрабуюць выратавацца ад кіта. «Нейкім чынам сардзіна заскочыла ў лодку, — успамінае Катаньоу. — Мне пашанцавала. Я падабраўся ў лодцы бліжэй, а кіт заставаўся над вадой каля хвіліны».

WPY — адзін з найбольш прэстыжных конкурсаў у сусветнай фатаграфіі. Конкурс быў заснаваны ў 1964 годзе часопісам BBC Wildlife Magazine, а цяпер яго арганізатарам з'яўляецца Лонданскі Музей натуральнай гісторыі. Сёлета на конкурс было пададзена 38575 работ з 93 краін.

Ніжэй прадстаўленыя некаторыя з пераможцаў у розных катэгорыях.

«Смерць Ндакасі». Брэнт Стыртан, Паўднёвая Афрыка

Брэнт Стыртан — вядомы фотажурналіст. На яго фатаграфіі адлюстраваныя апошнія моманты жыцця Ндакасі, горнай гарылы, якая была выратаваная ў двухмесячным узросце. Яе зграю забілі браканьеры з мафіі, якая займаецца нелегальнай вытворчасцю драўнянага вугалю ў Нацыянальным парку Вірунга ў Конга. Ндакасі знаходзіцца на руках у свайго выратавальніка і апекуна Андрэ Баўма.

«Нябесныя фламінга». Дзюндзі Такасага, Японія

Гэтыя фламінга знятыя высока ў Андах на найбуйнейшым у свеце саланчаку Уюні. Тут таксама знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Балівіі літыевых руднікоў, што ставіць пад пагрозу будучыню фламінга. Каб зрабіць гэты здымак, японскаму фатографу Дзюндзі Такасага прыйшлося перанесці вышынную хваробу, але яго намаганні прынеслі яму перамогу ў катэгорыі «прыродны артыстызм».

«Возера, якое памірае». Даніэль Нуньес, Гватэмала

Даніэль Нуньес выкарыстаў робата, каб захапіць кантраст паміж лесам і водарасцямі на краі гватэмальскага возера Аматытлан. Цыянабактэрыі ў вадзе размнажаюцца з-за прысутнасці забруджвальных рэчываў, такіх як сцёкавыя воды, што выцякаюць з горада Гватэмала. Здымак перамог у катэгорыі «водна-балотныя ўгоддзі».

«Падаючая зорка». Тоні Ву, ЗША / Японія

Тоні Ву зафіксаваў гэтую сцэну ля берагоў Японіі. На ёй выяўленая гіганцкая марская зорка ў момант нерасту. Іголкаскурыя рухаюць канечнасцямі і разгойдваюць сваё цела, магчыма, каб накіраваць ікрынку і сперму ў падводную плынь, дзе яны змогуць апладніцца. Здымак перамог у намінацыі «Падводная здымка».

«Паляўнічы на кажаноў». Фернанда Канстанціна Марцінэс Бельмар

Фернанда Канстанціна Марцінэс Бельмар зрабіў гэты здымак у месцы, вядомым як Пячора вісячых змей у Мексіцы. У прыцемках тысячы кажаноў пакідаюць пячору ў пошуках насякомых. Калі яны ляцяць, са сцен пячоры спускаюцца і звісаюць полазы, спрабуючы здабыць сабе ежу. Здымак перамог у намінацыі «Паводзіны: амфібіі і рэптыліі».

«Мядзведжы дом». Дзмітрый Кох, Расія

Дзмітрый Кох зрабіў гэты здымак на востраве Калючын, які знаходзіцца ў Чукоцкім моры ў Арктыцы. Белыя мядзведзі — і на пярэднім плане, і ў тумане, які вісіць над закінутымі будынкамі. Дзмітрый, яхтсмен, хаваўся на востраве ад шторму. Ён выкарыстаў невялікага робата, каб падабрацца да драпежнікаў. Здымак перамог у катэгорыі «Дзікая прырода ў горадзе».

Клас
93
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
3