Па словах чыноўніцы, летась значным стала адкрыццё першай чаргі рэканструкцыі аб’екта. Зараз вядзецца актыўная праца па стварэнні інтэр’ерных экспазіцый у Старым замку. Плануецца, што будуць завершаныя Замкавая капліца, каралеўская лазня, пакоі чыноўніка. Што тычыцца алебастравай залы — месца адпачынку караля, то там вельмі складаны камін, таму ёсць верагоднасць, што працы завершацца ў 2023 годзе.

Усе памяшканні, паводле Алены Клімовіч, аднаўляюцца па аналагах XVI стагоддзя. Работы выконваюць спецыялісты «Белрэстаўрацыі».

«Адна з такіх складаных і важных задач, якую зараз мы вырашаем, — праектаванне другой чаргі Старога замка. Яна ўключае сам палац Стэфана Баторыя. Літаральна ў гэтыя дні будзе разглядацца ўжо праект па рэканструкцыі будынка каралеўскага палаца, над якім вялася праца цэлы год», — заявіла Клімовіч.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1