Патрабаванні для карэктара: хуткадзейнасць, педантызм і любоў да мовы. Выдатны ўзровень валодання беларускай мовай — само сабою.

Патрабаванні для сацсетачніка: хуткадзейнасць, уменне бачыць важнае, інтрыгоўнае ў навінах, добрая беларуская мова. Уменне працаваць у графічных рэдактарах — вялікі плюс. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.

Патрабаванні для перакладчыка: перакладчыцкі талент, дасканалае валоданне беларускай мовай, хуткадзейнасць. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.

На ўсіх пасадах магчымая аддаленая праца. Працаваць знутры Беларусі немагчыма — занадта рызыкоўна гэта на гэтым гістарычным этапе. На ўсіх пасадах цэнім гатоўнасць працаваць без лімітаў часу. Кандыдатуры студэнтаў вітаюцца, пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай аддачай.

Просьба высылаць максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл [email protected]

У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
дзе мой торцік? / Адказаць
14.10.2022
а аплата торцікамі? (на фота гляджу)
0
Дульсенея / Адказаць
15.10.2022
Калі ж вам якая прыбіральшчыца спатрэбіцца ўрэшце, педантычная, хутка дзейная, з уменнем бачыць важнае ды йнтрыгоўнае, гатовая працаваць з поўнай аддачай ? Мову ведаю так, што нават думаю мовай !
0
Рупрэхт / Адказаць
15.10.2022
Дульсенея,
чаму б не паспрабавать на кандыдатуру карэктара?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру