У адным са сваіх «прафесійных» відэа жанчына паказвае, што не трэба грукаць у акенца кіроўцы, калі хочаце набыць талончык. Яна адзначае, што кіроўца бачыць пасажыраў і прадасць квіток падчас прыпынку.

Таксама Іна расказвае, як правільна стаяць у грамадскім транспарце, што не трэба трымаць дзверы тралейбуса для іншых пасажыраў і як быць, калі ты заснуў у транспарце і праехаў свой прыпынак.

Некаторыя павучальныя ролікі беларускі набіраюць сотні тысяч праглядаў. Напрыклад, гэты.

З пачуццём гумару ў мінчанкі таксама няблага. Яна выкарыстоўвае розныя вясёлыя маскі і здымае з імі відэа ў тралейбусе.

Таксама жанчына ў сваім акаўнце расказвае пра ўмовы працы і зарплаты кіроўцаў («На жыццё хапае», — запэўнівае). Але ж на відэа пару дзён таму Іна прызналася, што апошнія яе публікацыі выклікалі скаргі, і яе выклікала начальства.

«На жаль, больш відосікаў цікавых-прышпільных з нагоды працы не будзе. Мяне выклікала кіраўніцтва, я атрымала прачуханкі з-за шматлікіх скаргаў, якія сёння былі», — адзначыла яна.

Але працягвае радаваць падпісчыкаў.

На акаўнт кіроўцы Іны ў TikTok падпісана больш як 4,5 тысячы карыстальнікаў. Увогуле, пасля прагляду профілю складваецца ўражанне, што Іна вельмі любіць сваю прафесію і тралейбус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Рома / Адказаць
15.10.2022
Такая милая тётенька! Добрейшей души контент, полезный, улыбающий, и даже здесь система что-то запрещает, лезет своими грязными кровавыми лапами в свободу человека. Дно днищенское ваш лукашизм. Вот и всё.
0
Уладзімір / Адказаць
15.10.2022
Трэба падтрымаць Іну. Абаяльная жанчына :)
0
уборшчыца-кіроўшчыца / Адказаць
15.10.2022
"У адным са сваіх «прафесійных» відэа жанчына паказвае, што не трэба грукаць у акенца кіроўцы, калі хочаце"

паважайце труд уборшчыц. ой, то бок кіроўшчыц
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру