Гэтыя краіны накіравалі ў Еўракамісію праект сваіх прапаноў па дзявятым пакеце абмежаванняў у дачыненні да Расіі і санкцый супраць рэжыму ў Мінску. Гаворка ідзе аб сінхранізацыі санкцый, накладзеных на Расію і Беларусь. Гэтая тэма абмяркоўваецца ў Брусэлі ўжо даўно.

На думку дыпламатаў ЕС, з якімі гутарыла карэспандэнтка «Польскага радыё», мэты дзве. Па-першае, як мага мацней нанесці ўдар па беларускай эканоміцы і прымусіць рэжым у Мінску спыніць дапамогу Маскве ў вайне на Украіне, а па-другое — каб расейцы не спрабавалі абысці санкцыі. Пытанне ў тым, ці будзе аднадушная згода ўсіх краін пасля нядаўніх паведамленняў аб тым, што Расія атакавала грамадзянскія аб'екты ва Украіне, выкарыстоўваючы беларускія базы.

Калі ж гаворка ідзе аб прапановах аб новых санкцыях супраць Масквы, то сярод іх, у прыватнасці, забарона на імпарт алмазаў з Расіі, забарона на выкарыстанне антывіруснага праграмнага забеспячэння Kaspersky на тэрыторыі ЕС і забарона на продаж расейцам нерухомасці. Гэта санкцыі, якія падчас перамоваў па восьмым пакеце абмежаванняў былі знятыя з яго. Акрамя таго, пяцёрка краін зноў запатрабавала выключыць з глабальнай сістэмы фінансавых разлікаў SWIFT усе расійскія банкі, увесці санкцыі ў дачыненні да атамнай энергетыкі, накласці абмежаванні на дадатковыя паслугі.

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4