Фота: Pixabay

Фота: Pixabay

У той час як сённяшнія жонкі ўсё часцей пачынаюць зарабляць больш за сваіх мужоў, многія пары адчуваюць так званы «стрэс ад перамены роляў». Гэты стрэс можа быць шкодным для іх эмацыйнага і сэксуальнага жыцця. Пра даследаванні расказвае The Wall Street Journal:

  • Калі муж заняты на працы поўны працоўны дзень, пара мае 2,5% шанцаў расстацца ўжо ў наступным годзе; калі гэта не так, то верагоднасць разводу ўзрастае да 3,3%.
  • Мужы, якія эканамічна залежаць ад сваіх жонак, больш схільныя да нявернасці.
  • Частата сэксуальных адносін у шлюбе ніжэй у тых парах, у якіх муж часта выконвае традыцыйныя жаночыя справы, такія як гатаванне ежы, уборка і догляд дзяцей. І вышэй, калі ён займаецца мужчынскімі справамі, такімі, як праца ў двары, аплата рахункаў і абслугоўванне аўтамабіля.

Вядома, сітуацыя ў кожнай пары індывідуальная і залежыць ад вялікай колькасці фактараў. Але сацыёлагі адзначаюць, што былі здзіўленыя тым, наколькі моцная сувязь была паміж традыцыйным падзелам хатняй працы і частатой сэксуальных адносін.

Рамантычная прыхільнасць і сэксуальнае жаданне ўкараніліся не толькі ў культуры, але таксама ў біялогіі і эвалюцыі. Сцвярджаецца, што паміж аксітацынам і тэстастэронам існуе зваротная залежнасць. І гэта можа азначаць, што чым больш мужчына клапоціцца пра сваіх дзяцей, тым ніжэй у яго ўзровень тэстастэрону.

Як грамадства павінна разумець і вырашаць стрэс, звязаны са зменай роляў? Немагчыма і не пажадана вяртацца да свету, у якім жанчыны не маюць выбару, а мужчыны не паважаюць дасягненні і амбіцыі жанчын. Для дасягнення найлепшых вынікаў трэба адкрыта абмеркаваць перавагі і рызыкі змяншэння маскуліннасці мужчын пры адначасовым пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын і знайсці гарманічны баланс.

Самыя паспяховыя пары, верагодна, тыя, у якіх муж і жонка не баяцца адначасова прыняць і адрозненні, і роўнасць полаў. Вельмі важна, каб пары паважалі ўнікальныя здольнасці адзін аднаго і звярталі ўвагу на баланс сіл у шлюбе.

А найлепшыя шлюбы — гэта тыя, у якіх пары шчыра выказваюць свае пачуцці, а не схільныя рабіць здагадкі і даведвацца, што памыляюцца, калі становіцца занадта позна.

Гэта маральная перамога, што жанчыны цяпер маюць магчымасць быць карміцелькамі, але гэты культурны прагрэс можа суправаджацца псіхалагічнымі разладамі, якія варта вывучаць і разумець як на карысць мужчын з жанчынамі, так і на карысць дзяцей.

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1