Фота: BBC Food

Для гэтага рэцэпта вам спатрэбіцца:

  • 450 грамаў свіной грудкі, парэзанай на кавалкі
  • 1 сталовая лыжка масла
  • 3 буйна пасечаныя зубчыкі часнаку
  • 1 кавалак імберцу памерам з палец (трэба яго пасекчы нядробна)
  • 3 шчыперы зялёнай цыбулі, парэзаныя вялікімі кавалкамі
  • 1 сталовая лыжка таматнай пасты (можна замяніць на кетчуп, лепей браць шашлычны)
  • 1 чайная лыжка гарчыцы
  • 3 сталовыя лыжкі соевага соусу
  • 1 сталовая лыжка мёду
  • 150 мілілітраў колы
  • соль
  • па жаданні — свежая каляндра (кінза) і нарэзаны перац чылі для падавання
  1. Змясціце кавалкі свініны ў каструлю і заліце іх кіпячай вадой, каб вада займала дзве траціны каструлі. Дадайце солі і давядзіце да кіпення. Варыце свініну не менш за 15 хвілін, найлепш 40 хвілін, калі вада будзе выкіпаць, далівайце яе. Зліце воду і прасушыце мяса на кухонным ручніку.
  2. Каб прыгатаваць соус, змяшайце ў місцы таматную пасту, гарчыцу, соевы соус, мёд і колу. Адстаўце ўбок.
  3. Растапіце масла ў воку ці на вялікай патэльні на сярэднім агні. Пакладзіце туды свініну і абсмажвайце яе з аднаго боку 2 хвіліны ці пакуль мяса добра не падпячэцца. Перавярніце свініну і пячыце яе на іншым баку, пакуль мяса не падрумяніцца і не стане хрумсткім. Будзьце ўважлівыя, бо мяса можа страляць тлушчам.
  4. Дадайце ў патэльню нарэзаныя часнок, імберац і зялёную цыбулю і смажце іх разам са свінінай 10-20 секундаў, адначасова з гэтым памешвайце сумесь. Заліце соусам і тушыце сумесь на моцным агні 1—2 хвіліны, пры гэтым перамешвайце мяса, каб яно пакрылася соусам.
  5. Падавайце свініну разам з локшынай ці рысам, пры жаданні пасыпце яе каляндрай і перцам чылі.

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гастранамус / Адказаць
23.10.2022
Вой, не.
0
хх / Адказаць
23.10.2022
не. Соса-Солу (якой можна пачысціць ванітаз), як прадукт хачавання не прызнаю. але рэцэпты мяса з мёдам (і інш. салодкімі дадаткамі) падабаюцца. таму мёд - добра. а кола як па мне - не)
0
Ліцьвін / Адказаць
23.10.2022
Гэта зусім ня смачна.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру