Грузія

Даляцець у гэтую краіну можна ажно ў тры гарады: Батумі, Тбілісі і Кутаісі, але ж у першы квіткі эканом-класа ўжо разабралі — застаўся толькі бізнэс ад 423 даляраў у адзін бок.

Танней за ўсё ляцець у Тбілісі суботнім вечарам 5 лістапада — трошкі больш як за 250 даляраў. Цэны на зваротныя квіткі не надта адрозніваюцца — ад 205 да 229 даляраў. Але ж калі ёсць час застацца, у чацвер 10 лістапада можна вярнуцца ўсяго за 151!

У Кутаісі рэйсы не выконваюцца штодзённа, таму трэба лавіраваць. Напрыклад, ляцець туды ў чацвер 3 лістапада за амаль 250 даляраў, а назад — у панядзелак 7-га амаль за 185.

Арменія

Расклад палётаў Мінск — Ерэван наступны: прапануюцца вячэрнія рэйсы туды і ранішнія назад. Толькі што вярнуцца 8 лістапада з Ерэвану не атрымаецца: у гэты дзень самалёта не будзе. Таму трэба браць зваротны квіток на 7-е чысло.

Квіткі з Мінска ў Ерэван і назад абыдуцца ў трошкі болей як 450 даляраў на чалавека.

Турцыя

Паляцець у маляўнічы Стамбул з Мінска можна будзе за 197 даляраў амаль у любы дзень, акрамя пятніцы 4 лістапада. Назад танней вяртацца ўноч з 7-га на 8-е, за 215.

Азербайджан

Квіткі ў Баку ў «Белавіі» на дзіва (і адносна) танныя. Калі паляцець вячэрнім рэйсам у пятніцу 4 лістапада, трэба будзе заплаціць амаль 343 даляры — вядома, багаж не ўключаны. Вярнуцца ў Мінск можна за 163 даляры — такая цана амаль на ўсе дні, але неблагім выглядае ранішні рэйс 8 лістапада.

Такім чынам, атрымаецца паглядзець Баку тры поўныя дні, але ж прыйдзецца трошкі ахвяраваць сном.

Казахстан

Астана на доўгія выходныя таксама даволі танная — 263 за квіток туды і 168 назад. Ляцець можна амаль у любы дзень, бо цэны адрозніваюцца не крытычна.

Эміраты

Эканом-квіткоў у Дубай на пятніцу 4 лістапада ўжо няма, толькі бізнэс-клас за больш як 700 даляраў. А зваротны эканом у панядзелак абыдзецца ў 510.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5