Гэта 37 эвакуаваных з «Азоўсталі», 11 афіцэраў, 85 — шараговага і сяржанцкага складу. Усяго Украіна вярнула 108 жанчын, паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Расійскі бок паведамляе, што атрымаў 110 чалавек, большасць — маракі з «ДНР».

Па словах Ярмака, сярод вызваленых ёсць дзяўчаты, незаконна зняволеныя ў АРДЛА, якія трапілі ў палон яшчэ да шырокамаштабнага ўварвання. Людзі сядзелі з 2019 года ў псеўдарэспубліках за «занадта праўкраінскую пазіцыю», якая выяўлялася ў перавозцы гуманітаркі для дзяцей-сірот, надуманыя «шпіянаж» і «тэрарызм», адзначыў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

Паводле кіраўніка самаабвешчанай «ДНР» Дзяніса Пушыліна, дзве жанчыны, уключаныя ў спіс на абмен, адмовіліся вяртацца ва Украіну і засталіся ў Расіі, і менавіта таму жанчын, перададзеных украінцам, 108, а не 110. Украінскі бок пакуль што гэтага не каментуе. 

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
1