Адны з самых танных зімовых пакрышак памерам 205/55 R16 — у айчыннай «Белшыны». Цана ў беларускіх інтэрнэт-крамах складае 150 рублёў, ці каля 60 даляраў за штуку.

Фота: скрыншот з сайта onliner.by

Фота: скрыншот з сайта onliner.by

Прыблізна па гэтых жа цэнах прадаюць пакрышкі расійскіх брэндаў. Аналагічныя шыны кітайскай вытворчасці каштуюць у сярэднім на 10-30 рублёў даражэй. 

У Літве цэны на самыя танныя зімовыя пакрышкі памерам 205/55 R16 стартуюць з адзнакі ў 49 еўра. Па такіх цэнах там прадаюць Кітайскія GOODRIDE (не блытаць з амерыканскім Goodyear).

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

У пераводзе на нашыя грошы атрымліваем цану ў 120 рублёў за штуку. Калі скарыстацца магчымасццю вярнуць ПДВ, кошт пакрышкі зніжаецца да 100 рублёў. 

У Беларусі такія шыны прадаюць па 160 рублёў.

Фота: скрыншот з сайта onliner.by

Фота: скрыншот з сайта onliner.by

У Польшчы такія самыя пакрышкі прадаюць па 225 злотых за штуку. Гэта каля 115 рублёў. Пасля вяртання VAT (ПДВ) атрымаемаецца каля 95 рублёў за кола.

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Калі прыглядацца да шын вядомых сусветных брэндаў, то розніца ў цэнах яшчэ большая. Асабліва, калі скарыстацца магчымасцю вяртаць ПДВ.

Так, напрыклад, зімовыя Continental Winter Contact TS 870 у Беларусі прадаюць па цэнах ад 335 рублёў за штуку, што складае каля 135 даляраў. 

У Польшчы іх прадаюць па 515 злотых, або каля 255 рублёў за штуку. У выпадку, калі ў вас атрымаецца вярнуць ПДВ, то пакрышка з Польшчы абыдзецца прыблізна ў 210 рублёў. 

Аналагічныя шыны ў Літве прадаюць за 110 еўра, што складае каля 270 рублёў. Пасля вяртання ПДВ атрымаем цану ў 220 рублёў за кола. 

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Зімовыя шыны Bridgestone Blizzak LM005 такога сама памеру ў Беларусі прадаюць за 270 рублёў. 

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

Фота: скрыншот з сайта allegro.pl

У Польшчы гэтыя пакрышкі можна набыць па 450 злотых, што каля 230 рублёў. У Літве такія шыны каштуюць 94 еўра, што таксама складае каля 230 рублёў. Калі купляць пакрышкі ў Польшчы ці Літве з магчымасццю вярнуць ПДВ, то яны абыдуцца вам прыблізна ў 190 рублёў, супраць 270 у Беларусі.

Шыпаваныя пакрышкі MICHELIN X-ICE NORTH XIN2 у Беларусі прадаюць па 470 рублёў за кола. У Літве іх можна набыць па 125 еўра, што каля 305 рублёў. Пасля звароту ПДВ, гэтыя пакрышкі патаннеюць да 255 рублёў.

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

Фота: скрыншот з сайта egzotika.lt

У Польшчы гэтыя пакрышкі каштуюць прыблізна, як і ў Літве. 

Як вярнуць ПДВ пры куплі пакрышак у ЕС?

Па-першае — трэба знайсці прадаўца, які гатовы прадаваць тавары з магчымасцю вяртання ПДВ. Але гэта не складана, асабліва, калі рабіць пакупкі ў населеных пунктах Польшчы і Літвы, якія знаходзяцца недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Далей трэба вызначыцца, па якой сістэме вы хочаце забіраць грошы ў выглядзе падаткаў. Калі вы не збіраецеся ў хуткім часе зноў вяртацца ў краіну, дзе купляеце тавар, то вам давядзецца скарыстацца сістэмай Global Blue. Напрыклад, калі разглядаць Літву, то грошы за ПДВ у такім выпадку можна забраць адразу ў пункце пропуску. Але за такія зручнасці трэба плаціць. У такім выпадку вы атрымаеце не ўвесь ПДВ (21% у Літве і 23% у Польшчы), а толькі каля 11-12%. Астатнія грошы за свае паслугі забірае аператар Global Blue. 

Таму, каб забраць 100% ПДВ, давядзецца пасля вывазу тавараў за межы ЕС ехаць да прадаўца, які верне вам грошы, закладзеныя ў ПДВ.

Як правільна вывезці шыны, каб вярнуць ПДВ?

Жадаючым набыць пакрышкі ў Польшчы ці Літве трэба ведаць, што вяртаць ПДВ можна толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце вывозіць шыны як тавар. Калі вы паставіце іх на аўтамабіль, то магчымасці вярнуць ПДВ не будзе. 

Якія ліміты існуюць на ўвоз шын у Беларусь?

Для асабістага карыстання можна прывозіць не больш за чатыры новыя летнія або зімовыя шыны раз на два гады. Увоз б\у пакрышак без дыскаў у Беларусь забаронены.

Важна! Прывозіць шыны, колы або дыскі з-за мяжы мае права толькі ўласнік транспартнага сродку. Таксама трэба не забываць, што агульная вага пакрышак мусіць не перавышаць 31 кг, а іх кошт — 1000 еўра.

Нагадаем, што ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка ў Беларусі аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. За парушэнне гэтых правіл прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. 

Чытайце таксама: Кіраўнік Акадэміі навук распавёў, колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль 


Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4