Беларуская вакцына ад каранавіруса павінна выйсці ў вытворчасць у 2023 годзе. Па словах Гусакова, ужо зроблены першыя серыі прататыпа, праведзены даклінічныя выпрабаванні — для гэтага ў НАН створаны Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі, дзе распрацоўваюцца новыя лекі і БАДы.

Кіраўнік Акадэміі навук лічыць, што гэта сенсацыйная распрацоўка.

«Мы паказалі, што мы здольныя стварыць вакцыну разам з расійскімі, кітайскімі распрацоўкамі. Яна ўжо прайшла клінічныя выпрабаванні і паказала сваю высокую каштоўнасць і значнасць не горш за замежныя ўзоры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0