«Мы ставім задачу, каб наш беларускі электрамабіль масавага карыстання быў не вельмі дарагім. Я сёння (18 кастрычніка) гаварыў у кіраўніка дзяржавы, што гэта павінна быць не больш як $20-25 тысяч. Гэта менавіта аўтамабіль масавага карыстання», — сказаў Гусакоў.

Спартыўныя электракары, па словах навукоўцы, будуць даражэйшыя, таму што тут ідзе гаворка пра невялікі выпуск. Да таго ж, дарагой можа быць навуковая распрацоўка, а сабекошт і цана можа знізіцца пры наяўнасці масавай вытворчасці.

Калі з’явіцца масавы айчынны электрамабіль — пакуль незразумела. Мяркуючы па апошніх навінках, гэта можа быць замежная распрацоўка, у якой беларускага будзе мізер.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0