На які тэрмін ўводзіцца ваеннае становішча, не ўдакладняецца.
Пуцін заявіў, што гэта рашэнне прынята ў сувязі з «тэрарыстычнымі пагрозамі» з боку Украіны.
Падчас ваеннага становішча абмяжоўваюцца правы і свабоды грамадзян, дзейнасць арганізацый. На грамадзян і арганізацыі могуць ўскладаць дадатковыя абавязкі. Напрыклад, працоўны абавязак, гэта значыць выкананне «грамадска-карыснай працы», за які можа быць мінімальная плата або зусім ніякай.
Таксама ўвядзенне ваеннага становішча прадугледжвае арганізацыю тэрытарыяльнай абароны, агульную або частковую мабілізацыю.
Закрыццё межаў не прадугледжваецца, сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.





