— Як увогуле гэта вайна, гэты год сталі магчымымі?

— Гэта было непазбежна. Расея без вайны не можа жыць, гэта яе натура.

Чым інакш яна можа растлумачыць мільёнам сваіх бяспраўных, бяззубых, спітых рабоў, якія апрача гарэлкі і гнілых халуп нічога не маюць, чым яна можа растлумачыць, што яны так жывуць пры такіх багаццях? Нічым. Ім трэба веліч, ім трэба кампенсаваць убогасць іх жыцця.

Я не буду распісваць, як жыве, дапусцім, Тува альбо іншыя занядбаныя раёны РФ, гэта ні для каго не таямніца. Ім [расейцам] трэба растлумачваць, для чаго ўсё ж такі яны жывуць такім скоцкім жыццём, якое хутчэй антыжыццё, чым жыццё.

Як можна растлумачыць, што Масква на гэтым тле ззяе, як брыльянт на фоне мешкавіны дранай? Толькі такім чынам, што гэта — імперскі горад, імперская сталіца, ёй трэба ганарыцца. Што яхты алігархаў — гэта імперскія яхты, яны багацейшыя за ўсіх на свеце — імі трэба ганарыцца. А сраць можна і ў крапіву.

А каб веліч увесь час падтрымліваць, трэба новыя і новыя землі. Большасць у Расеі ж панятку не маюць, дзе гэтая Балаклея. Палова з іх піша «Бакалея». Але вось: «Божухна, у нас забралі Балаклею, куды смотріт камандаванне». Ды ты пра гэту Балаклею панятку ніякага не меў. Ані пра Ізюм, ані пра Балаклею. На чорта табе гэта Балаклея?

«Цвярская вобласць бярэ шэфства над мястэчкам у Данецку». Потым у Цвярской вобласці прарывае трубу агульнагарадскую каналізацыйную, якая не рамантавалася з 1975 года. У людзей няма ні вады, ні каналізацыі тры дні. А ім гавораць: прабачце, у нас у бюджэце грошай няма. А дзе грошы? «Ну, трохі адправілі туды, у Данецк».

Гэта такое мысленне. Трышкін кафтан — вось тут прадраўся, але мы адтуль узялі пару нітак і новыя гэтыя рэгіёны сабе падшываем.

Ці можа Расея хораша выглядаць? Ды не можа. Проста кашмарнае відовішча яна з сябе ўяўляе, але ў люстэрка сябе не бачыць.

— Як вы лічыце, ці можна ім вылечыцца ад гэтай імперскасці?

— Я не веру ў гэта.

— Нават параза ў вайне гэта не зменіць?

— Не веру. Яны тут жа пакрыўдзяцца, акрысяцца, пачнуць лялеяць у сабе крыўды імперскія, будзе веймарскі сіндром, што зноў нас, красаўцаў духоўных таўкуць ворагі з усіх бакоў, і гэтую крыўду яны будуць у сабе культываваць. Зноў спаўзуцца, зноў набяруцца сілы, прытояцца і зноў накінуцца, канечна ж.

А магчыма толькі [гэта змяніць] калі яна [РФ] распадзецца на кавалкі. Інакш нічога не будзе.

— Чаму гэта не мяняецца? Час ідзе, людзі мяняюцца, новыя пакаленні растуць…

— Імперская ідэя, няважнасць чалавечага жыцця. Чалавеку трэба для чагосьці жыць. Ён не можа існаваць, як свіння ва ўласных адыходах. Яму трэба альбо сваё шчаслівае, багатае, поўнае рэалізацыі свабоднае жыццё, альбо быць оркам і змагацца дзеля імператара, дзеля вялізнай ідэі вялікай імперыі. Вось у іх ёсць такая ідэя. І яшчэ ім гавораць, што ўсе вакол кепскія, бездухоўныя і хочуць у цябе зямлю адабраць, а ты вось, нягледзячы ні на што, святы, і табе можна ўсё.

Я салаўёўскія праграмы, наколькі магла, глядзела. Яны там могуць перавярнуць усё, што заўгодна.

Напрыклад, яны прыйдуць, разаб’юць усю ўкраінскую зямлю, а потым гавораць: «Ну мы же их с любовью хотим притянуть к себе. Концлагеря — это очень плохое дело, а ГУЛАГ — хорошее, потому что мы видим индивидуальность». А тое, што там людзі замярзалі пластамі і паміралі ад цынгі, і тое, што берагі рэк сібірскіх абвальваліся і можна было пабачыць цэлыя слаі чарапоў. Безыменных. Мільёны людзей згнілі ў ГУЛАГу. Дзе ж твая індывідуалізацыя кожнага чалавека?

А гэта, аказваецца, было «перевоспитание». Зрабіць супраць волі гэтага чалавека — гэта яны лічаць «перевоспитанием», «мы же старшие братья», «мы пришли вас спасать», «перевоспитывать».

Альбо ў Марыупалі. Прыйшлі растаўклі горад. Забілі сто тысяч чалавек. У падвалах дагэтуль гніюць трупы, іх не выцягваюць. Іх не ідэнтыфікуюць, іх аб’ядаюць сабакі, а яны ўжо там нарабілі з гаўна і палак хатак. Трушчобаў нейкіх. Кветачкі высадзілі ў гаршках, знялі і паказалі, што мы аднаўляем Марыупаль.

Гэта ж у іх культура такая. У Пушкіна ёсць такі вобраз, я зараз не працытую дакаладна, што «братского орла русским огнем испепелим, и из этого пепла возродится феникс славянской дружбы». І я чытаю на іх форуме, як звычайныя людзі вельмі часта пішуць: «Сравнять всё с землёй, построить города наново и привезти своих». Вось яны гэтым займаюцца.

А ўспомнім галадамор. І з чаго паўсталі данецкія рэгіёны? З таго, што яны там замарылі голадам украінскіх сялянаў, набудавалі гарадоў шахцёрскіх розных, назвалі рознымі савецкімі імёнамі — Варашылаўград, Арцём, Красны Ліман, яшчэ штосьці там навыдумлялі цэлую кучу савецкіх вульгарных назваў. І завезлі туды людзей без роду без племені з розных рэгіёнаў галодных. І з гэтага ўзнік феномен Данбаса.

— Як вы лічыце, ці гэта прырода расейская, імперская, ці гэта, у прынцыпе, хвароба чалавека? Бо ў 2020 годзе сілавікі беларускія білі беларусаў так, нібыта не землякі.

— Што тычыцца нашай сітуацыі, то калі яе разглядаць знутры, то гэтыя мянты, якія займаліся нашым народам, яна дзейнічалі не па ідэалогіі беларускай.

Яны дзейнічалі з ідэалогіі «русского мира». І рэжым не мае іншай ідэалогіі, апроч ідэалогіі «русского мира». Часамі яны адзяваюць гэту ідэалогію ў шаты славянскасці.

Але ж мы бачым, што гэта адное і тое ж. Што Захад — вораг, што чалавеку свабода не патрэбная, што дзяржава ёсць усё, а ты — нішто. Што жыды, масоны і амерыканцы. І цалкам поўнае няведанне заходняй культуры. Затое цудоўнае веданне расейскай культуры. Якое веданне? Як у школе навучаць.

Думаеце, дарэмна яны русіфікацыю ў школах праводзяць? Не, гэта «русский мир» нас забівае. Рукамі, можа быць, зрусіфікаваных беларусаў, але гэта не мае значэння, ці ён тутэйшы, ці з Цвяры прыехаў.

— Як вы лічыце, адмена расейскай культуры — неабходная зараз?

— На некаторы час так. Яна нясе ў сабе імперскі ген. І расейскую культуру трэба ў школах абмежаваць да некаторай часткі сусветнай літаратуры, складовай часткай якой з’яўляецца расейская літаратура.

Са школы гэтую мову можна са спакойнай душой прыбраць.

І трэба вучыць дзяцей іншым мовам. Ангельскай, нямецкай, кітайскай, чаму не арабскай нават, чаму не ўкраінскай — любым мовам. А расейскую можна не вучыць некаторы час. Гэты ген павінен быць пазбыты. Гэта культура павінна стаць для нас гасцявой, чужой.

Інтэрв'ю цалкам:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

22
Суповой пакетик / Адказаць
21.10.2022
Имперская идея - это российская беда, беда большая, но... высокомерием ее точно не искоренить. И лично я сомневаюсь, что писательница Светлана Курс изначально воспитывалась на какой-то иной, безоблачно нравственной и лучезарно добродушной культуре, а не на той русской, которую она призывает запретить.
1
Верно / Адказаць
21.10.2022
Блин, заголовком и одним предложением, описали многовековую историю "русских" России. От себя добавлю, - и задницу подтирать лопухом.
0
Суповому пакетику / Адказаць
21.10.2022
Не варта сцвярджаць так безапеляцыйна. Вы б спачатку інтэрвію паслухалі ці прынамсі пра Святлану штосьці прачыталі. 
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру