Фота: au.nca.by

Фота: au.nca.by

У былым палацы два паверхі, будынак нежылы, але ёсць каналізацыя, электрычнасць, ацяпленне і водазабеспячэнне. Бонусам да палаца ідуць чатыры халодныя пабудовы і склеп. Агульная плошча маёнтка перавышае 1,5 тыс. квадратных метраў.

Цяпер палац знаходзіцца на балансе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Аўкцыён запланаваны на 29 лістапада. Пакупнік лота атрымае права арандаваць зямлю на 50 гадоў, а выкарыстоўваць адрэстаўраваны палац можна будзе як лячэбны, навучальны, навуковы ці спартыўны аб'ект.

Гістарычны будынак, якому больш за 270 гадоў, толькі летась двойчы выстаўлялі на таргі. Першапачаткова за яго прасілі 30 тыс. рублёў, пазней кошт зменшылі да 145 рублёў. Але ахвотных узяць яго і нешта ў ім рабіць не знаходзіцца. Адпужвае, відаць, найперш тое, што будучы пакупнік абавязаны правесці ў палацы рэканструкцыю і пачаць выкарыстоўваць аб'ект не пазней за 5 гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу.

Род Радзівілаў стаў ўладальнікам Дзятлава ў XVIII стагоддзі. Гісторыя будаўніцтва палацавага комплексу звязана з князем Ульрыкам Крыштафам Радзівілам. Ягоны бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл пачаў узвядзенне палаца. У выніку ў 1751 годзе на месцы спаленага шведскімі войскамі падчас Паўночнай вайны драўлянага замка быў пабудаваны шыкоўны двухпавярховы будынак.

Да канца XVIII стагоддзя побач з палацам быў уладкаваны парк і сажалка з масткамі, павільёнамі, якія не захаваліся. У канцы XVIII стагоддзя палацава-паркавы комплекс Радзівілаў перайшоў ва ўладанне роду Солтанаў, але быў канфіскаваны расійскімі ўладамі за ўдзел гаспадара ў паўстанні 1830—1831 гадоў.

Пасля ў будынку размяшчаліся казармы, затым школа, а ў 1930 годзе былы палац ператварылі ў прытулак для дзяўчынак. З 1950 года тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Палацавы корпус і цяпер практычна захоўвае першапачатковы выгляд.

Чытайце таксама:

У Беразіне выставілі на аўкцыён сядзібу графаў Патоцкіх

Колішні палац Радзівілаў у Дзятлаве зноў выставілі на аўкцыён

У Дзятлаве прадаюць палац Радзівілаў. Усяго за 145 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
11
Абуральна
4