Лукашэнку прадэманстравалі беспілотныя авіяцыйныя комплексы, якія стаяць на ўзбраенні арміі, а таксама перспектыўныя распрацоўкі. Асноўную ўвагу ён надаў беларускім узорам.

«Ты ж не проста паказваеш ў адзіным экзэмпляры ўзор. Любы ўзор цяпер на фронт і ён ваюе? — удакладніў Аляксандр Лукашэнка ў старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса. — Хто купляе — таму і будзем прадаваць. Непажадана, вядома, каб нашы ўзоры ваявалі ва Украіне: усё-такі свае людзі».

Частка вырабаў стаіць на ўзбраенні, частка праходзіць выпрабаванні, а некаторыя перададзеныя арміі на паддоследную эксплуатацыю. Праграмнае забеспячэнне і сістэмы кіравання ў беларускіх беспілотнікаў таксама беларускай вытворчасці.

Паведамляецца, што сярод прадстаўленых мадэляў былі беспілотнікі-разведчыкі, ударныя комплексы і таксама разведвальна-ўдарны беспілотны верталёт, аналагаў якому ў свеце няма. Амерыканцы не дзеляцца гэтай распрацоўкай са сваімі партнёрамі.

«Гэта значыць, мы на зямлі бачым усё? Наколькі ён будзе непаражальным ў баі? Колькі можаце вырабляць у месяц? Якая эфектыўнасць? Узялі на ўзбраенне?» — спытаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
8