Па дапамогу да ратавальнікаў увечары 20 кастрычніка звярнуліся неабыякавыя магіляўчане, якія ўбачылі, што на вуліцы Гагарына абласнога цэнтра конь зваліўся ў ліўневы калектар глыбінёй 2,5 м і не можа самастойна выбрацца, піша «Звязда».

Драўляная крышка праламалася пад цяжарам жывёлы.

Работнікі МНС пры дапамозе пажарных рукавоў і аўталесвіцы дасталі каня з ямы, жывёла не пацярпела. Яго гаспадар устанаўліваецца работнікамі міліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?