«Павінен прыадчыніць сакрэт, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла аб сустрэчы нашых спецыялістаў. Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», — заявіў Лукашэнка.

Пра што супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны хочуць пагаварыць з супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, ён не сказаў.

Лукашэнка падкрэсліў, што самыя галоўныя тэмы абмяркоўваюцца заўсёды ў непублічнай плоскасці. «Гэта я па сваім характары… мяне часта крытыкуюць: так, можа быць, не трэба было пра гэта казаць. Я адкрыты. Вось тое, што я кажу, яно так і ёсць. Ніякага падману», — адзначыў ён.

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
51
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4