На базе варшаўскага Цэнтра беларускай салідарнасці вырашана адкрыць сталую кніжную выставу, дзе можна будзе выбраць і замовіць кнігі ад беларускіх аўтараў і выдаўцаў.
Ужо ў гэту суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы. Вас чакае сустрэча з беларускімі выдаўцамі, а таксама прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» і выступ Васіля Дранько-Майсюка.
Цэнтр беларускай салідарнасці знаходзіцца ў Варшаве на вуліцы Алеандраў (Oleandrów), д. 6, оф. 2.





