У красавіку 2022 года 48-гадовы мужчына вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і прыехаў у бацькоўскі дом у гарадскі пасёлак Сураж Віцебскага раёна. Там ён стаў жыць з двума малодшымі братамі, 39 і 40 гадоў.

Увечары 15 красавіка двое мужчын распівалі спіртныя напоі, а затым усе трое братоў ляглі спаць. Затым малодшыя прачнуліся ад паху гарэлага і ўбачылі, як гарыць канапа, якую падпаліў іх сваяк. Пасля таго, як яны патушылі агонь, падпальшчыка адправілі цверазець на двор і зноў леглі спаць.

Старэйшы ж брат, хочучы адпомсціць, закруціў прабоі дротам і падпёр дзверы драўлянай палкай, каб у сваякоў не было магчымасці пакінуць хату. Затым зламыснік яе падпаліў, а калі пераканаўся, што агонь разрастаецца, схаваўся.

Адзін з малодшых братоў прачнуўся раніцай ад трэску падпаленых матэрыялаў, разбудзіў другога мужчыну, і разам яны выскачылі праз акно. Пазней стала вядома, што акрамя замаху на забойства зламыснік сваімі дзеяннямі знішчыў маёмасць на суму больш за 10 тыс. рублёў. Дом аднаўленню не падлягае.

У ходзе следства выявілася, што абвінавачаны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжоў, нідзе не працаваў, злоўжываў спіртнымі напоямі. За некалькі дзён да таго ён аказаўся датычны да здзяйснення рабавання: 10 красавіка ён прабраўся ў хату 83-гадовай жанчыны і выкраў прадукты.

У выніку яму прад'яўленыя абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3