Раніцай у суботу па ўсёй Украіне была абвешчаная паветраная трывога. У некалькіх абласцях адбыліся выбухі. Адбыўся запуск ракет з поўдня.

У Луцку адбылося некалькі выбухаў. Пасля нападу ў некаторых раёнах горада адсутнічае электрычнасць.

Прагрымелі выбухі і ў Роўна. Гараджане таксама паведамілі пра перабоі са святлом і вадой.

У той жа час кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба апавясціў, што ў Кіеўскай вобласці працуе СПА.

«Знаходзіцеся ў сховішчах… Памятаеце пра забарону на фота-і відэафіксацыю працы супрацьпаветранай абароны, варожых аб'ектаў і іх падзення. Беражыце сябе і захоўвайце спакой!»,— адзначыў ён.

Кіраўнік Хмяльніцкай ОВА Сяргей Гамалій праінфармаваў, што ў Хмяльніцкай вобласці чутныя выбухі. Таксама мясцовыя СМІ паведамляюць аб выбухах у Адэскай вобласці.

«Просім па магчымасці зрабіць запасы вады, бо праз гадзіну яна таксама знікне», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў сацсетках паведамляюць аб выбухах у Львоўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
29