Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца па адрасе Незалежнасці, 36. Праз пару дамоў — галоўны ўваход у парк Горкага, з акна бачны ўваход у метро. Гэта сталінка з трохметровымі столямі.

Тут 87,2 «квадрата» агульнай плошчы, 50 з іх жылыя. Планіроўка досыць незвычайная: выцягнутая кухня знаходзіцца пасярэдзіне, а за сценамі справа і злева размяшчаюцца спальні, ёсць прасторная гасцёўня. Санвузел у кватэры сумешчаны, 6 квадратных метраў. Балкона няма.

Рамонт выкананы ў светлых танах. На падлозе ляжыць паркет. Кватэра гатова да пражывання: застаецца уся мэбля і бытавая тэхніка, устаноўлены лічыльнікі вады. Ёсць падвал.

— Доступ у пад'езд з «чорнага» і параднага ўваходу. Акрамя таго, дом абсталяваны бамбасховішчам, — напісана ў аб'яве.

Кошт кватэры — 197 тысяч даляраў.

Прадавец кажа, што ў кватэры жыў Яўген Цікоцкі. Гэта вядомы кампазітар, народны артыст СССР. Ён памёр у 1970 годзе, калі яму было 76 гадоў. Цікоцкі нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, але большую частку жыцця пражыў у Мінску. Яўген Карлавіч выкладаў у музычнай школе, працаваў кампазітарам на Беларускім радыё. Пісаў музыку да тэатральных пастановак.

У 1939 годзе напісаў адну з першых беларускіх опер у гісторыі — «Міхась Падгорны». Пасля вайны працаваў мастацкім кіраўніком Белдзяржфілармоніі. Цікоцкага называюць адным з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Уладзімір / Адказаць
22.10.2022
Кухня шыкоўная! Можна вяселле зладзіць :)))
2
Радар / Адказаць
22.10.2022
Кватэра нязручная , клетка 30лепш набыць дом у Драздах за гэтыя самыя грошы
1
олеся / Адказаць
22.10.2022
У 1939 годзе напісаў адну з першых беларускіх опер у гісторыі — «Міхась Падгорны».

а казалі па радыё, што першая ў гісторыі опера на беларускай мове (напісаная Цікоцкім) звалася "Алеся"

манілі?


Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру