Навучанне будзе працягвацца з лістапада 2022 г. па май 2023 г., заняткі будуць праходзіць па суботах.
Навучанне — бясплатнае, on-line сустрэчы. Таму краіна пражыванне не стане перашкодай.
Правілы афармлення заяўкі
Узрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.
Заяўка павінны ўключаць: 1) уласны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак; 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе; 3) спіс з 5-10 кніг ці прозвішчаў аўтараў, якія на вас паўплывалі найбольш.
Узоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню [email protected] разам адным файлам у фармаце.doc.
Тэма ліста: Школа 2022-2023
На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Pashkevich_Alaiza.doc
Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу, колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках. Дэдлайн дасылкі заявак — 25 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў — 1 лістапада.
Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з падцверджаннем залічэння на e-mail.





