У прыватнасці паведамляецца, што ўкраінскія намаганні па барацьбе з іранскімі беспілотнымі апаратамі «Шахед-136» становяцца ўсё больш паспяховымі, піша Бі-бі-сі.

Афіцыйныя крыніцы, у тым ліку прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, кажуць, што да 85% нападаў гэтых боепрыпасаў адбіваюцца.

Гэтыя апараты павольныя, шумныя і лётаюць на малых вышынях, што палягчае барацьбу з імі, калі яны ляцяць паасобку.

Каб пераадолець усе больш эфектыўную ўкраінскую СПА, Расія вымушана траціць вялікую колькасць іранскіх дронаў.

Расія выкарыстоўвае іх як заменнікі высокадакладнай зброі вялікага радыусу дзеяння расійскай вытворчасці. Гэта зброя становіцца ўсё больш дэфіцытнай.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0