Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі заявіў, што інцыдэнт здарыўся а 3.40 па мясцовым часе. Паўночнакарэйскае гандлёвае судна перасекла Паўночную размежавальную лінію, якая дэ-факта з'яўляецца марской мяжой паміж краінамі.
З боку паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў паследавала папярэджанне, а затым і папераджальныя стрэлы, каб адагнаць судна.
Паўднёвая Карэя абвінаваціла КНДР у парушэнні двухбаковага ваеннага пакта 2018 года, які забараняе «варожыя дзеянні» ў прымежных раёнах, а таксама заклікала «спыніць правакацыі», якія «наносяць шкоду міру і стабільнасці на Карэйскай паўвыспе».
У сваю чаргу ў паўночнакарэйскай арміі заявілі, што выпусцілі 10 артылерыйскіх снарадаў пасля таго, як паўднёвакарэйскі ваенны карабель парушыў размежавальную лінію і зрабіў папераджальныя стрэлы «пад маркай высочвання неапазнанага карабля».





