«Выказванне Красоўскага — гэта жахлівая правакацыя, гэта словы ворага Расіі, які ненавідзіць усё жывое. Чалавек, які вымавіў такія словы, здрадзіў усім нам, здрадзіў Радзіме. Ён паднёс у дар ворагу не проста нейкую інфармацыйную зброю, ён падарыў яму сапраўдную інфармацыйную ядзерную бомбу».
Старшыня СК Расіі Бастрыкін даручыў праверыць выказванні прапагандыста пра тое, што ўкраінскіх дзяцей трэба «тапіць» і «спальваць жыўцом».
Дэпутатаў і Следчы камітэт не хвалявала, калі Красоўскі не адкрываў рот і проста радасна танцаваў пасля ракетных атак на ўкраінскія гарады.
Глядзіце таксама:
Расійскі журналіст у эфіры RT заклікаў «тапіць і спальваць» украінскіх дзяцей. Яго звольнілі з канала





