Краіны ЕС і G7 павінны «ужо сёння» сумесна думаць аб удзеле ў аднаўленні Украіны пасля вайны, развязанай супраць яе Расіяй, і для гэтага неабходна распрацаваць праграму, якая па сваім дзеянні на эканоміку павінна быць параўнальная з прынятым пасля Другой сусветнай вайны «планам Маршала» (амерыканская праграма дапамогі Еўропе пасля Другой сусветнай вайны), заявілі канцлер ФРГ Олаф Шольц і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Па словах Шольца і фон дэр Ляен, пасля вайны Украіне трэба будзе хутка «ўстаць на ногі» і аднавіць эканоміку, і ад праекта гэтай рэканструкцыі будзе залежаць тое, якой краінай Украіна стане ў будучыні. «Заўсёды варта быць асцярожнымі ў параўнаннях з гістарычнымі падзеямі, але гэта не што іншае, як стварэнне новага «плана Маршала» XXI стагоддзя», — ў артыкуле, апублікаваным у газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Палітыкі пералічылі сферы і аб'екты інфраструктуры, якія былі разбураныя расійскімі войскамі і патрабуюцца для аднаўлення эканомікі ва Украіне — жылыя дамы, школы, дарогі, масты і энэргазабеспячэнне. Асобна канцлер ФРГ і старшыня Еўракамісіі згадалі абстрэлы грамадзянскіх аб'ектаў ва Украіне, назваўшы іх тэрактамі.

На думку еўрапейскіх палітыкаў, ні Украіна, ні асобныя яе партнёры не змогуць справіцца з разбуральнымі наступствамі абстрэлаў з боку расійскіх войскаў, таму ўдзел у аднаўленні Украіны павінны сумесна прыняць «ЕС, G7 і партнёры далёка за іх межамі», а таксама прыватныя інвестары і кампаніі. Пры гэтым павінен быць створаны эфектыўны наглядны орган для барацьбы з карупцыяй пры рэалізацыі праграмы. Як паказваюць аўтары артыкула, «шлях да аднаўлення Украіны — гэта таксама яе шлях у Еўрапейскі Саюз».

Па стане на пачатак кастрычніка ва Украіне было разбурана 94 596 аб'ектаў інфраструктуры, у тым ліку 74 тысячы жылых дамоў — такія даныя прыводзіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі Кірыл Цімашэнка. Больш за ўсё аб'ектаў разбурана ў Кіеўскай (больш за 25 тыс.), Данецкай (больш за 20 тыс.) і ў Харкаўскай абласцях (больш за 9 тыс.).

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1